Не менш за 3 «шахеды» за раніцу 2 лютага зайшлі ў Беларусь

4 хв.

На русском языке: Минимум 3 «шахеда» за ночь 2 февраля зашли в Беларусь

Раніцай 2 лютага зафіксавана мінімум 3 заходы расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны і РФ.

Не менш за 3 «шахеды» за раніцу 2 лютага зайшлі ў Беларусь

Дроны заходзілі курсам на Брагін і Лоеў, і адзін, як і ўчора, заляцеў з РФ, прайшоў па мяжы і вылецеў ва Украіну праз Тры сястры.

Першы заход групы з двух шахедаў зафіксаваны ў 02:28 і яшчэ адзін БПЛА прайшоў праз Беларусь у 03:00.

Авіяцыя ВПС РБ уначы і раніцай не паднімалася.

З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 495 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з якіх 6 зайшлі ўжо ў лютым. За год пацверджана 12 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
Не менш за 3 «шахеды» за раніцу зайшлі ў Беларусь
Наступны матэрыял
94 «шахеды» зайшлі ў Беларусь за студзень, 2 — збітыя

Iншыя матэрыялы