«Нікога яны таксама памілаваць не будуць»: Адвакаты пракаментавалі KYKY.ORG памілаванне Пратасевіча

prsa
5 хв.

На русском языке: «Никого они также помиловать не будут»: Адвокаты прокомментировали KYKY.ORG помилование Протасевича

Адвакаты патлумачылі выданню KYKY.ORG сутнасць сённяшняй навіны пра Пратасевіча і папярэдзілі: кейс патрэбны, каб указваць на яго, але мы разумеем, што нікога яны таксама памілаваць не будуць. Прыводзім словы адвакатаў без змен.

  • Марыя Колесава-Гудзіліна:

«Я першапачаткова казала, што памілаванне будзе – гэта было чакана, калі Пратасевіча не ўзялі пад варту ў зале суда (шкада, што ні з кім не паспрачалася).

Гэты кейс патрэбны дзяржаве, каб у будучыні ўказваць на яго і казаць, маўляў, вы таксама можаце вярнуцца, усіх здаць і нічога з вамі не будзе. Каб тыя, хто выехаў, беглі ў камісію па «бяспечным» вяртанні з думкай, што памілуюць усіх. Але мы разумеем, што нікога яны таксама памілаваць не будуць.

Ну і «вішанка на торце» – указ аб памілаванні быў падпісаны амаль тыдзень таму (16 траўня), але прапаганда вырашыла абʼявіць навіну менавіта сёння, калі пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам. Відавочна, спрабуючы перабіць позву. Але асабіста я хачу думаць зараз якраз пра Эдзіка».

  • Юрыст, які папрасіў застацца ананімным:

«Як адвакат, ды і як чалавек, я вельмі рады, што Раман Пратасевіч не апынецца ў турме па абвінавачваннях у здзяйсненні злачынстваў, якія ён, відавочна, не здзяйсняў.

Навіна аб яго памілаванні цалкам чаканая – але тое, наколькі аператыўна прынялі гэтае рашэнне, як раз здзіўляе. Калі не ўдавацца ў падрабязнасці, паводле закону РБ чалавек можа быць памілаваны толькі пасля ўступлення прысуду ў сілу. Для працэдуры неабходны камплект дакументаў, у прыватнасці – меркаванне адміністрацыі турмы або калоніі, дзе чалавек знаходзіцца. Улічваецца і пагашэнне ўрону. Спачатку хадайніцтва разглядае спецыяльная камісія, затым – Лукашэнка. А тут – вжух, і за пару тыдняў усё вырашылася.

Для мяне памілаванне Рамана – выпадак выключны ва ўсіх адносінах. Чалавек не адбыў ні дня з прызначанага судом пакарання. Незразумела, ці згашаная шматмільённая «шкода» ад нібыта супрацьпраўных дзеянняў.

Ды і хуткасць прыняцця рашэння аб памілаванні проста ашаламляе. Застаецца спадзявацца, што і іншыя палітычныя вязні ў Беларусі змогуць таксама хутка выйсці на волю».

Папярэдні матэрыял
Прапаганда заявіла, што Раман Пратасевіч памілаваны
Наступны матэрыял
21 траўня беларусы выйшлі на Дзень салідарнасці з палітзняволенымі. Акцыі прайшлі па ўсім свеце (шмат фота)

Iншыя матэрыялы