Новы закон: фізасобы з Літвы ў Беларусь могуць вывезці толькі €60 наяўнымі

Canva
3 хв.

На русском языке: Новый закон: физлица из Литвы в Беларусь могут вывезти лишь €60 наличных

Цяпер з Літвы ў Беларусь фізічныя асобы могуць вывезці толькі €60 наяўнымі для асабістых патрэб. Гэта тычыцца толькі еўра.

Літоўскае выданне Delfi са спасылкай на Літоўскую мытню паведамляе, што фіз- і юрасобам цяпер забаронена прадаваць, даваць, перадаваць або экспартаваць еўра ў Беларусь і РФ, нават пры наяўнасці дэкларацыі аб наяўных сродках. Таксама абмяжоўваецца і сума наяўных у еўра, якую можна вывезці для асабістых патрэб, зараз — гэта не больш за 60 еўра.

Пры гэтым, вываз наяўных грошай у іншай валюце не абмяжоўваецца. Таксама гэтае правіла не датычыцца дыпламатычных ведамстваў, консульскіх аддзелаў або міжнародных арганізацый у Беларусі і Расіі.

Варта адзначыць, што за парушэнне дзейнага парадку пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Папярэдні матэрыял
Нерухомасць у Беларусі пачынаюць прадаваць за расійскія рублі
Наступны матэрыял
Латвія працягне выдаваць візы беларусам і аказваць іншую дапамогу

Iншыя матэрыялы