«Новыя базы РФ з’явіліся, а кіраўнік МЗС больш не Макей»: Беларусы дакладна спрагназавалі 11 з 13 падзей 2022 года

gazeta.ru
Эксклюзіў
8 хв.

На русском языке: «Новые базы РФ появились, а глава МИД больше не Макей»: Беларусы верно спрогнозировали 11 из 13-и событий 2022 года

У канцы 2021-га года мы прапанавалі вам спрагназаваць, што чакае нашу краіну ў 2022 годзе. Там было 13 пытанняў, пачынаючы з курсу долара і заканчваючы «Хто будзе кіраўніком МЗС?».

Давайце разам паглядзім, дзе аказалася права большасць, а дзе – меншасць рэспандэнтаў.

Які будзе курс рубля да долара ЗША да канца 2022 года?

Большасць – 41% адказалі 2.5 – 3 рублі, і гэта абсалютна так. Курс USD па Нацбанку РБ на 23 снежня 2022 г. складае 2.737 BYN.

Хто будзе прэм'ер-міністрам у снежні 2022 года?

Большасць (41.8%) зноў мелі рацыю, адказаўшы «Галоўчанка». Далей ішлі адказы «не ведаю» (12.1%) і Бабарыка (10.1%).

Хто будзе кіраўніком МЗС у снежні 2022 года?

Не Макей. 53.3% лічылі, што нічога не памяняецца, і памыліліся. Макей памёр, новым кіраўніком лукашэнкаўскага МЗСа стаў Сяргей Алейнік. І самае цікавае, што Алейніка тады не назваў ніхто.

Ці выйдзе на волю Віктар Бабарыка ў 2022 годзе?

68% лічылі, што не выйдзе. На жаль, у 2022 годзе яны мелі рацыю.

Ці вернецца Святлана Ціханоўская ў Беларусь у 2022 годзе?

70% дакладна спрагназавалі будучыню ў гэтым пытанні.

Колькі будзе палітвязняў у Беларусі да снежня 2022 года?

65% чакалі, што колькасць палітвязняў будзе вышэйшай за 1 000. Сёння, 24 снежня, у Беларусі 1 440 палітвязняў.

Ці адбудзецца (ці будзе праведзены) рэферэндум па зменах у Канстытуцыі?

Ён адбыўся 27 лютага, 88% выказвалі меркаванне, што ён пройдзе.

Ці будуць новыя прэзідэнцкія выбары ў 2022 годзе?

Іх не было, і ў гэтым пытанні большасць (61%) мела рацыю.

Ці застанецца Лукашэнка фактычным кіраўніком Беларусі ў снежні 2022 года?

Снежань яшчэ не скончыўся, але на бягучы момант прагноз 64% рэспандэнтаў дакладны.

Ці адбудзецца продаж расейскім інвестарам значных пакетаў акцый бел. прадпрыемстваў?

Вельмі складанае пытанне, каб на яго даць адназначны адказ. Вялікая колькасць кампаній пайшла з Беларусі з-за вайны, некаторыя былі фактычна прададзены (перададзены) расійскім інвестарам, можна ўспомніць той жа Wargaming. Аднак з буйнымі прадпрыемствамі тыпу БелАЗ, МТЗ і г.д. усё значна складаней: на бягучы момант яны фармальна ўсё гэтак жа належаць рэжыму ў РБ.

Таму ў гэтым пытанні будзем лічыць, што большасць памылілася: 53% лічылі, што продаж адбудзецца.

Ці з'явяцца ў Беларусі новыя расейскія вайсковыя базы?

В процентном соотношении ответы были 50/50. Новых военных баз РФ, имеем в виду, с подписанием соглашений и т.д., не появилось, но… «Зябровка», «Обуз-Лесновский», Мозырский и Барановичский аэродромы – это всё точки дислокации ВС РФ на территории Беларуси. Поэтому говорим откровенно, фактические их базы появились, и их много.

Ці будзе банкаўская сістэма адключаная ад SWIFT?

У гэтым пытанні было 3 варыянты: «Будзе», «Не будзе», «Будуць адключаныя канкрэтныя банкі, але не ўвесь банкаўскі сектар».

Як думаеце, што адказала большасць? Роўна па 43% набралі варыянты «Не будзе» і «Будуць адключаныя канкрэтныя банкі, але не ўвесь банкаўскі сектар», у гэтых двух варыянтаў роўная і колькасць галасоў – па 345.

Мы прысуджаем перамогу тым, хто адказаў пра частковае адключэнне – вы мелі рацыю.

Ці скончыцца пандэмія COVID у Беларусі да канца года?

89% палічылі, што пандэмія не скончыцца, і гэта дакладна.

Папярэдні матэрыял
Героі года па версіі «Нашай Нівы»: рэйкавыя партызаны Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў і Яўген Мінкевіч
Наступны матэрыял
У 2023 годзе на зборы прызавуць каля 9 тысяч запаснікаў

Iншыя матэрыялы