На русском языке:
Новые дальномеры в артиллерийских подразделениях ВС РБ
Да нядаўняга часу на ўзбраенні падраздзяленняў артылерыйскай разведкі ВС РБ знаходзіўся «далямер артылерыйскі квантавы ДАК-2М (1Д11)». Прыбор прызначаны для вымярэння далёкасці да нерухомых і рухомых цэляў і разрываў снарадаў.
Лазерны далямер «Аргос-А»
На змену ДАК-2М (1Д11) паступова прыходзяць лазерныя далямеры «Аргос-А» якія вырабляюцца прадпрыемствам «Навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ». Далямер прызначаны для вядзення разведкі мясцовасці, суперніка, візуальнага назірання, вымярэння далячыні, забеспячэння карэктавання агню.
У 2021 годзе МА РБ закупіла для патрэб арміі 10 такіх прыбораў за 430 000 BYN ($172 000; $17 200 за адзінку). А ў 2022 годзе МА планавала закупіць ужо 106 далямераў »Аргос-А« (няма дадзеных, што гэтая закупка адбылася).
Па інфармацыі з адкрытых крыніцаў, далямеры «Аргос-А» эксплуатуюцца ў 350-й групе артылерыі 6-й амбр. і 38-й дэсантна-штурмавой брыгадзе. Пры гэтым у шэрагу іншых артылерыйскіх падраздзяленняў (у 51-й і 231-й артылерыйскіх брыгадах і 841-й групе артылерыі 11-й амбр.) працягваюць выкарыстоўвацца далямеры ДАК-2М (1Д11).
Новыя далямеры валодаюць вялікай перавагай – малой вагай. Калі далямер ДАК-2М (1Д11) важыць каля 60 кг (у паходным становішчы), то «Аргос-А» – усяго 1,8 кг (з усталяванымі АкБ) і 8,8 кг (у пакаванні).
Канструкцыяй далямера прадугледжана магчымасць яго ўстаноўкі на перыскапічнай артылерыйскай бусолі ПАБ-2А, што дазваляе не мець у наяўнасці спецыяльнай трыногі.