На русском языке:
Невестка Лукашенко использовала правительственный самолёт в личных целях — каталась за дипломом в Москву
Выданне «Наша Ніва» звярнула ўвагу, што нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук атрымала дыплом лаўрэата прэміі «Шансон года — 2024» і асабіста прыехала за ім на цырымонію ўзнагароджання ў Маскве. На апублікаваным фота з цырымоніі яна пазіруе разам са спеваком Русланам Аляхно.
Характэрна, што для атрымання гэтага дыплома асабіста ў рукі, Сялук скарысталася ўрадавым бізнес-джэтам сям’і Лукашэнкі Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ. Па сутнасці выкарыстоўвала яго ў асабістых мэтах. І так, гэта той самы самалёт з залатымі ручкамі і аздабленнем пад мармур.
Борт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у дзень мерапрыемства 20 красавіка ў 13:43, каб праз гадзіну быць у Маскве. Вярнуўся назад 21 красавіка ў 15.42, высадзіўшы пасажыраў на ўрадавай стаянцы.
Дарэчы, акрамя атрымання дыплома, Сялук яшчэ паспела заскочыць на канцэрт, які праходзіў у Вялікай зале Крамлёўскага Палаца, дзе дзеці выконвалі адну з яе песень.