На русском языке:
Офис Светланы Тихановской планирует открыть постоянное представительство в Киеве
Дэмакратычныя сілы плануюць адкрыць пастаяннае прадстаўніцтва ў Кіеве. Пра гэта паведаміў кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі.
Ён адзначыў, што ва Украіне не хапае голасу і прысутнасці беларусаў. Таму неабходна стварыць пастаянны офіс у Кіеве, каб мець магчымасць падтрымліваць цесную сувязь з урадам Украіны, журналістамі, дзяржаўнымі структурамі і іншымі экспертамі. Таксама гэта дасць магчымасць падтрымліваць беларускую дыяспару.
«Мой прадстаўнік Валерый Кавалеўскі і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў накіроўваюцца ва Украіну. Ёсць план стварэння нашага прадстаўніцтва ў Кіеве, каб мець там моцны голас і прысутнасць беларусаў, падтрымліваць нашу дыяспару ва Украіне», — паведаміла Святлана Ціханоўская.
Таксама дэлегацыя даставіць ва Украіну гуманітарныя грузы для беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць краіну.