Па Украіне было выпушчана 75 ракет, інфармацыі пра запускі з РБ няма

Раміль Насібулін, Белта
2 хв.

На русском языке: По Украине было выпущено 75 ракет, информации о запусках из РБ — нет

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны заявіў, што з раніцы РФ запусціла 75 ракет па тэрыторыі Украіны, з іх 41 збілі СПА.

Адзначым, што ў паведамленні кіраўніка ўкраінскага ведамства няма ні слова аб запусках ракет або магчымых дронаў з тэрыторыі Беларусі. Нічога пра запуск ракет з тэрыторыі РБ не сказаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім ранішнім звароце, адзначыўшы, што мэтай ракетных абстрэлаў з’яўляюцца абʼекты энергаінфраструктуры і людзі. Акрамя таго, інфармацыі аб запусках ракет/дронаў з паветра ці з зямлі няма і ў маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн». У сукупнасці гэта, на дадзены момант, не пацвярджае шматлікія паведамленні ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах аб абстрэле з тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, што калі вы назіраеце любую ваенную актыўнасць у Беларусі, праезд тэхнікі, пралёт знішчальніка/бамбавіка ці запускі ракет, то неадкладна паведамляйце пра гэта ў @HajunBYbot.

Ваша інфармацыя вельмі дапамагае аператыўна папярэджваць украінцаў аб пагрозе з боку РБ і верыфікаваць розныя неправераныя сцвярджэнні.

Папярэдні матэрыял
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2022 года
Наступны матэрыял
Лукашэнка заявіў аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Але яна ўжо 20 год як існуе

Iншыя матэрыялы