На русском языке:
Под Лидой с рельсов сошел ремонтный поезд
Інцыдэнт здарыўся ўчора ўвечары. Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. На месцы працавалі аварыйна-выратавальныя службы, рух у напрамку да літоўскай мяжы быў спынены.
Канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» апублікаваў кадры з месца сходу з рэек пуцявой машыннай станцыі пад Лідай.
Пазней тэлеграм-канал паведаміў прычыну здарэння: рамонтны цягнік сышоў з рэяк праз няспраўнасць восевага рэдуктара колавай пары. Выпадак расследуе Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.