Падобна, што «першы беларускі электракар» быў звараны 5 гадоў таму ў менскім гаражы

НАН РБ
3 хв.

На русском языке: Похоже, что «первый беларусский электрокар» был сварен 5 лет назад в минском гараже

10 верасня на ралі Minsk ELEKTRO-2022 навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прэзентавалі нібыта першы беларускі спартыўны электрамабіль, які нібыта можа развіваць хуткасць да 120 км/г. У Акадэміі навук тады заявілі, што практычна ўся электроніка ўласнай вытворчасці і ўжо задумваюцца аб масавай вытворчасці.

Падобна, што «першы беларускі электракар» быў звараны 5 гадоў таму ў менскім гаражы

Нібыта першы беларускі электракар / Фота: НАН РБ

Аднак спяшацца ў такой справе не трэба. Па-першае, на фота з салона відаць, што гэты аўтамабіль зроблены проста агідна: мяты метал, фарба на рулі, усюды няроўныя грані і тырчаць кавалкі мантажнай пены. Такое адчуванне, што корпус нарэзалі балгаркай, а фарбавалі балонам як патрапіла.

Падобна, што «першы беларускі электракар» быў звараны 5 гадоў таму ў менскім гаражы

Выгляд знутры электракара / Фота: НАН РБ

Нібыта ўсё ясна, зрабілі як умеюць… але падобна, што пачыналі рабіць гэтую машыну наогул не ў Акадэміі Навук. Канал @lab66 адшукаў донара гэтай машыны. Калі звярнуць увагу на элементы, то выходзіць, што «электракар» сабраў 5 гадоў таму беларускі ўмелец Дзмітрый Кабанаў проста ў сябе ў гаражы.

Падобна, што «першы беларускі электракар» быў звараны 5 гадоў таму ў менскім гаражы

Прататып «першага беларускага электракара» / onliner.by

Дыскі ў распрацоўкі Акадэміі Навук і машыны Дзмітрыя ідэнтычныя – гэта рознашырокія Advan rg r16 7jj/8jj залатога колеру з надпісамі «Advan Rasing». Рама візуальна таксама падобная, на фота з салона аўта можна заўважыць часткі сталёвага шкілета машыны.

Падобна, што «першы беларускі электракар» быў звараны 5 гадоў таму ў менскім гаражы

Прататып «першага беларускага электракара» / Фото: onliner.by

Падобна, што «першы беларускі электракар» быў звараны 5 гадоў таму ў менскім гаражы

Дыскі «першага беларускага электракара» / Фота: НАН РБ

У прынцыпе, усё паказвае на тое, што перад намі той самы прататып першага беларускага электракара, які, канешне ж, эксклюзіўная распрацоўка Акадэміі Навук, няма ніякіх сумневаў.

Папярэдні матэрыял
Сілавікі затрымліваюць супрацоўнікаў Акадэміі Навук
Наступны матэрыял
Friendly fire? Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзейнасць клінікі «Мерсі», якую звязвалі з жонкай сына Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы