На русском языке:
Подписан указ о начале осеннего призыва в армию
7 жніўня быў падпісаны Указ «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве». Пра гэта паведаміла МА РБ.
Дакументам прадугледжваецца прызываць у верасні-лістападзе 2024 года на тэрміновую ваенную службу (службу ў рэзерве) беларусаў, старэйшых за 18 гадоў, прыдатных для службы, а таксама звольніць у запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай службы (6-18 месяцаў).
Адзначым, што аналагічныя ўказы прымаюцца штогод перад пачаткам кожнага прызыву (восеньскага і вясновага). На гэты раз тэрміны правядзення прызыву скарочаныя на адзін месяц (у 2020-2023 гг. восеньскія прызывы праводзіліся са жніўня па лістапад). З чым звязана скарачэнне, невядома.
Штогод на тэрміновую службу ва УС РБ, унутраныя войскі, органы памежнай службы і КДБ прызываецца каля 20,000 чалавек.