Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі УС РБ адпрацавалі нанясенне ўдараў з аэрадрома «Рось» у Ваўкавыскім раёне

ВоенТВ
4 хв.

На русском языке: Подразделения ракетных войск и артиллерии ВС РБ отработали нанесение ударов с аэродрома «Россь» в Волковысском районе

3 траўня пачаўся чарговы этап праверкі баявой гатоўнасці УС РБ. У ім бяруць удзел змяшанае падраздзяленне ракетных войскаў і артылерыі, якое складаецца з 77-й асобнага дывізіёна 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады (РСЗА «Паланэз») і аднаго з дывізіёнаў 465-й ракетнай брыгады (ТРК «Кропка-У»). Паведамлялася, што падраздзяленням трэба здзейсніць марш больш за 300 км у прызначаныя раёны. Пасля прыбыцця ў раён, сярод іншага, выконваліся вучэбна-баявыя задачы па падрыхтоўцы і выкананні ракетных удараў.

6 мая было апублікавана відэа аб манеўрах з названымі вышэй падраздзяленнямі. Аналіз відэа дазваляе прыйсці да высновы, што вайскоўцы падчас здымкі знаходзіліся на аэрадроме «Рось» у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці.

Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі УС РБ адпрацавалі нанясенне ўдараў з аэрадрома «Рось» у Ваўкавыскім раёне

Варта адзначыць, што адлегласць ад пункта пастаяннай дыслакацыі 336-й і 465-й брыгад да аэрадрома складае не менш як 335 кіламетраў, што адпавядае афіцыйнай інфармацыі. Таксама адзначым, што ў г. п. Рось быў сфарміраваны атрад народнага апалчэння, які забяспечваў бяспеку руху калон вайскоўцаў.

Раней аб выкарыстанні аэрадрома для правядзення вучэнняў не паведамлялася. Варта адзначыць, што адлегласць ад аэрадрома да мяжы з Польшчай складае каля 40 кіламетраў. Магчыма, такім чынам МА РБ вырашыла адказаць на вучэнні Anakonda-23, якія праходзяць зараз у Польшчы.

На аэрадроме «Рось» раней дыслакавалася 116-я разведвальна-бамбардзіровачная авіябаза ВПС РБ. Пасля зліцця ў сакавіку 2010 года з 206-й штурмавой авіябазай была пераўтворана ў 116-ю штурмавую авіябазу, і перабазіраваная на аэрадром «Ліда».

З таго часу аэрадром «Рось» вайскоўцамі не эксплуатаваўся. У 2021 годзе дзяржСМІ пісалі, што аэрадром перададзены на баланс мясцоваму прадпрыемству ЖКГ. Частка тэрыторыі абгароджана, будынкі закансерваваны, і добра захаваліся. Нягледзячы на гэта, на YouTube можна знайсці вялікую колькасць відэа ад сталкераў, якія свабодна гуляюць па тэрыторыі аэрадрома. У 2022 годзе абʼекты аэрадрома спрабавалі прадаць з аўкцыёну.

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская: «Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў кашмарнае «можам паўтарыць»
Наступны матэрыял
На руцэ Лукашэнкі на парадзе ў Маскве заўважылі бінт

Iншыя матэрыялы