Падраздзяленні ССА працягваюць знаходзіцца ў памежжы з Украінай

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Подразделения ССО продолжают находиться в приграничье с Украиной

У лютым «Беларускі Гаюн» працягнуў фіксаваць прысутнасць Сіл спецыяльных аперацый УС РБ у прымежных з Украінай рэгіёнах Беларусі. Афіцыйна ўжо не раз заяўлялася, што вайскоўцы там выконваюць задачы па ахове мяжы з Украінай, аднак паралельна з гэтым яны займаюцца і забеспячэннем аховы расейскіх вайсковых абʼектаў у Гомельскай вобласці.

Падраздзяленні ССА працягваюць знаходзіцца ў памежжы з Украінай

На канец лютага ў памежжы з Украінай знаходзіліся:

357-ы асобны парашутна-дэсантны батальён 103-ы авдбр.
Дзе: наваколлі аэрадрома «Зябраўка».

Атрад 5-й брыгады ССА УС РБ.
Дзе: наваколлі Мазыра.

Агульную колькасць гэтых падраздзяленняў мы ацэньваем у 400-500 чалавек.

Акрамя таго, у памежжы з Украінай знаходзяцца і пункты пастаяннай дыслакацыі шэрагу падраздзяленняў ВС РБ, уключаючы памежнікаў (Брэсцкая і Гомельская пагрангрупы, Мазырскі і Пінскі памежтрады), а таксама УВ (асноўныя – у Гомелі, Мазыры і Брэсце).

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за люты можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў лютым 2024 года. Коратка
Наступны матэрыял
Інтэнсіўнасць палётаў ВПС РБ за месяц вырасла ў 2 разы

Iншыя матэрыялы