На русском языке:
Подразделения ВС РБ начали возвращаться в пункты постоянной дислокации
Паводле звестак маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», на працягу сённяшняга дня адбываецца вяртанне ў пункты пастаяннай дыслакацыі падраздзяленняў УС РБ, якія бралі ўдзел у двухбаковых комплексных вучэннях.
Нагадаем, што вучэнні праводзіліся з 22 па 26 верасня на палігонах і ўчастках мясцовасці Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей.
На працягу дня былі выяўлены наступныя перамяшчэнні падраздзяленняў УС РБ, якія прымалі ўдзел у вучэннях:
▪️ Раніцай. Станцыя Ваўкавыск. Адбывалася фармаванне эшалона з тэхнікай УС РБ.
▪️ Раніцай. М11, у раёне Слоніма. Заўважана калона тэхнікі 11-й механізаванай брыгады (10+ адзінак).
▪️ Раніцай. Р99, Ваўкавыск – Зэльва, і далей да трасы Р1. Рухалася калона 51-й артылерыйскай брыгады (каля 10 адзінак).
▪️ 07:20. М1, Кобрын – Бяроза. Рухалася калона аўтамабільнай тэхнікі ВС РБ (20+ адзінак).
▪️ 09:30. М11, у раёне Слоніма. Рухалася калона 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады (не менш за два РСЗА «Смерч»).
▪️ Раніцай. Гродна, вул. Славінскага. Заўважаны калоны тэхнікі 74-га палка сувязі і 250-га батальёна аховы і абслугоўвання (15+ адзінак).
▪️ 11:45. М1, Баранавічы – Стоўбцы. Рухаліся некалькі калон аўтамабільнай тэхнікі УС РБ (20+ адзінак).
▪️ 14:00. На станцыі Аранчыцы (Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) быў заўважаны эшалон з тэхнікай УС РБ.
▪️ 17:00. М1, Жодзіна – Барысаў. Рухалася калона аўтамабільнай тэхнікі УС РБ (25+ адзінак).
Калі вы заўважылі перамяшчэння ваеннай тэхнікі, просьба пісаць нам у бот @HajunBYbot (самім ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.