На русском языке:
Угроза ракетных обстрелов Украины через территорию Беларуси сохраняется до 30 сентября 2024 года
Дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў (уключаючы БПЛА) на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі прадоўжана згодна з NOTAMN O0380/24 з 00:00 1 ліпеня да 23:59 30 верасня 2024 года.
Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю ВПС РБ і Дзяржпагранкамітэта РБ, а таксама на авіяцыю МНС РБ, якая выкарыстоўваецца пры тушэнні пажараў і ажыццяўляе санітарныя рэйсы. Тэрыторыя зоны абмежавання не змянілася.
Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі запускаліся ракеты па тэрыторыі Украіны (апошні раз 6 кастрычніка 2022 г.), і працягваюць фіксавацца транзітныя пралёты ракет і БПЛА з Расіі. Апошні раз пралёт ракет праз тэрыторыю Беларусі быў зафіксаваны ноччу 22 чэрвеня 2024 г. Усяго ж з пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах запусцілі не менш за 721 ракету.
Такім чынам, пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца як мінімум да канца верасня 2024 года.