На русском языке:
Угроза ракетных обстрелов Украины со стороны Беларуси сохраняется до конца года
Дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў (уключаючы БПЛА) на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі прадоўжана згодна з NOTAMN O0752/22 з 6 кастрычніка па 1 студзеня 2023 года.
Сказана, што абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю ВС РБ і Дзяржпагранкамітэта РБ. Тэрыторыя зоны абмежавання не змянілася.
Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі і адбываюцца запускі ракет па тэрыторыі Украіны. З пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах было запушчана не менш як 717 ракет.
Такім чынам, пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца як мінімум да канца 2022 года.
Храналогію ўсіх ракетных запускаў з Беларусі глядзіце тут.