Палітолаг Аляксандр Фядута пераведзены ў СІЗА нумар 1 на Валадарскага

Фота з асабістага архіву
1 хв.

In English: Aliaksandr Feduta, a political analyst, is transferred to the pre-trial Detention Center №1 on Volodarskogo Street
На русском языке: Политолог Александр Федута переведен в СИЗО номер 1 на Володарского

Палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута быў пераведзены ў СІЗА нумар 1 на Валадарскага. Пра гэта паведамляюць крыніцы Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Нагадаем, Фядута быў затрыманы 13 жніўня 2021 года ў Маскве і вывезены ў Беларусь у межах справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Разам з ім па гэтай справе праходзіць адвакат Юры Зянковіч і лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што раскрыў справу аб дзяржперавароце і спробе замаху на яго жыццё, якая рыхтуецца, а па заявах КДБ, у дачыненні да Фядуты ў іх былі падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Новы адрас для лістоў: Фядута Аляксандр Іосіфавіч, 220030, Мінск, Валадарскага, 2.

Папярэдні матэрыял
New York Times: Беларускі авіядыспетчар прадаставіў Польшчы інфармацыю па справе Пратасевіча
Наступны матэрыял
Інтэрфакс: Беларусь спыніла пастаўкі нафты ў Германію па «Дружбе»

Iншыя матэрыялы