На русском языке:
Политзаключённый Александр Федута попал в тюремную больницу
Пра гэта паведаміла выданне «Наша Ніва». Вядома, што гэта адбылося практычна адразу пасля пераводу Аляксандра ў магілёўскую калонію. Паводле інфармацыі выдання, у Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі.
5 верасня 2022 года так званы суд прыгаварыў Аляксандра да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Нагадаем, Аляксандр Фядута быў затрыманы супрацоўнікамі ФСБ увесну 2021 года ў Маскве, куды ён паехаў на «перамовы» з чалавекам, які выдаваў сябе за вайскоўца і прапанаваў правесці ваенны пераварот. У Расію Фядута накіраваўся пад гарантыі бяспекі Вольгі Карач, якая запэўнівала, што ніхто не будзе затрыманы.