Палітвязень Гундар перастаў чуць у карцары

Весна
3 хв.

На русском языке: Политзаключенный Гундарь перестал слышать в карцере

Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што палітвязень Уладзімір Гундар, асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі аглух пасля сямі дзён у карцары.

Вядома, што пасля выхаду з карцара ў Гундара была ліхаманка, балелі галава і вушы. Ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух. Яму далі цытрамон і ібупрафен і абяцалі выклікаць лора, але ці агледзеў лор палітвязня – невядома.

Уладзіміра Гундара пакаралі карцарам яшчэ 1 красавіка за так пакладзеную на шконку падушку. Але цягам месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.

Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар атрымаў прысуд увогуле да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Папярэдні матэрыял
21 траўня беларусы выйшлі на Дзень салідарнасці з палітзняволенымі. Акцыі прайшлі па ўсім свеце (шмат фота)
Наступны матэрыял
Сённяшняя нарада Лукашэнкі планавалася яшчэ 11 траўня, але тады была перанесеная

Iншыя матэрыялы