Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю

3 хв.

На русском языке: Политзаключенная мать пятерых детей Ольга Золотарь вышла на свободу

Пра гэта паведамляе Euroradio са спасылкай на яе сяброў, піша «Вясна».

Нагадаем, Вольгу затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар заявіў, што падчас допытаў жанчыну збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі.

Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 КК (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнала віну ні па ніводным артыкуле.

Вольга Залатар — магістарка сацыялогіі, маці пяцёх дзяцей. Падчас выбараў 2020 года яна была назіральніцай, працавала валанцёркай каля Акрэсціна.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь зноў прыехаў Пушылін - сустракаецца з Лукашэнкам
Наступны матэрыял
«Гэта не проста палітычнае пытанне — гэта пытанне жыцця і смерці»: Святлана Ціханоўская звярнулася да Рады ААН па правах чалавека

Iншыя матэрыялы