In English:
Volha Harbunova, a political prisoner, has been on hunger strike since the day of detention
На русском языке:
Политзаключенная Ольга Горбунова держит голодовку со дня задержания
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што актывістка Вольга Гарбунова трымае галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна з 9 лістапада. У той дзень яе затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.
Вядома, што па стане на 18 лістапада Вольга ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна і ёй не прад’яўлена абвінавачанне. Ужо дзесяць дзён яна галадае ў знак пратэсту.
Вольга Гарбунова – былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту.