Паведамляецца, што сярод тых, хто выйдзе на свабоду, і 6 жанчын. Таксама вядома, што шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, з’яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.
Адзначым, што па стане на 16 верасня па дадзеных «Вясны» ў Беларусі застаюцца не менш за 1342 палітзняволеных.
Upd. У праваабаронцаў «Вясны« з‘явіліся першыя імёны памілаваных сёння палітвязняў
Гэта Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг.