На русском языке:
Помилованы 32 политзаключённых
Прапагандысты паведамляюць пра памілаванне 32 палітзняволенных. Дзяржаўныя сметніцы ўдакладняюць, што сярод тых, хто выйдзе на волю, 8 жанчын і 24 мужчыны. У прыватнасці прапаганда паведамляе, што:
- 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін з’яўляецца інвалідам.
- У 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое – шматдзетныя.
- 9 памілаваных — старэйшыя за 50 гадоў.
Таксама прапагандысты пагражаюць, што «МУС працягне сачыць за палітвязнямі», якія выйшлі на волю.
Варта адзначыць, што звычайная практыка ў рэжыма ў апошнія месяцы – выпускаць па «памілаванні» тых, хто амаль адбыў ужо свой тэрмін. На волю выходзяць людзі, якім заставалася дасядзець літаральна тыдні.
Таксама па ўсёй Беларусі працягваюцца палітычна матываваныя затрыманні. Па стане на 20 лістапада ў Беларусі не менш за 1262 палітзняволеных. Але гэтая лічба значна большая ў рэальнасці, бо інфармацыі пра палітычна матываваныя суды амаль няма, а людзей, якія ходзяць на такія «мерапрыемствы», затрымліваюць і судзяць. Напрыклад, так затрымалі Віталя Чопіка, які хадзіў на ўсе суды ў Брэсце і паведамляў пра іх «Вясне».