Памятаеце зварот дзяўчыны з Магілёўскай вобласці да Лукашэнкі? Гісторыя атрымала працяг: рэгіянальны дзяржканал выпусціў сюжэт

Скрыншот са звароту Ксеніі Палаш
4 хв.

На русском языке: Помните обращение девушки из Могилёвской области к Лукашенко? История получила продолжение: региональный госканал выпустил сюжет

22 жніўня жыхарка вёскі Коханаўка, Асіповіцкага раёна, Магілёўскай вобласці Ксенія Палаш апублікавала на YouTube свой відэазварот, дзе расказала пра асноўныя праблемы з якімі сутыкнулася, жывучы ў вёсцы:

1. Ёй не даюць у арэнду калгасную зямлю, якой ніхто не карыстаецца.

2. Закрываюць бліжэйшы дзіцячы садок, і нармальных транспартных зносін, каб даехаць да новага дзіцячага садка і школы, якія знаходзяцца ў 15 км адтуль – проста няма. Дакладней ёсць, але даехаць туды можна толькі на аўтобусе з перасадкай у Асіповічах і дзіця прыедзе ў школу/дзіцячы садок толькі да 13:30. А ў 14:35 ужо трэба неяк аказацца на вакзале ў Асіповічах і ехаць назад.

3. Няма нармальнага інтэрнэту. Хаця ў 400 м адтуль ёсць лінія Белтэлекама, але на падключэнне да яе дзяўчыне адказалі адмовай.

У відэа, якое набрала ўжо 508.000 праглядаў, дзяўчына казала, што звярталася ўжо ў разнастайныя інстанцыі, але ніхто не мог ёй дапамагчы. І што вы думаеце? Літаральна ўчора рэгіянальны прапагандысцкі канал «Беларусь 4 Магілёў» выпусціў сюжэт пра Ксенію Палаш пад назвай «Вяскоўцы з горада: як ім жывецца ў Беларусі?».

І, о цуд, тут нам ужо ўсё расказваюць зусім пад іншым вуглом. «Хуткасць прыняцця рашэнняў», «чыстае паветра», «выдатная інфраструктура», адным словам – казка. Але давайце па парадку.

1. Пытанне з зямлёй вырашанае?
У сюжэце расказваюць, што ўсе жыхары могуць без якіх-небудзь праблем вырашыць любую праблему праз сельсавет. Канкрэтна пра зямлю Ксеніі ўжо гавораць, што ніякіх праблем няма, а тыя, хто парушыў тэрміны выдачы зямлі, ужо нібы пакараныя, а першы кавалак зямлі дзяўчына ўжо атрымала. Мясцовыя чыноўнікі ў сюжэце ўсяляк падтрымліваюць ініцыятыву, карацей суцэльныя плюсы.

2. Праблема з транспартнымі зносінамі ўжо вырашана?
У сюжэце нам гавораць, што школьны аўтобус вяртаецца ў вёску роўна па раскладзе проста з новага дзіцячага садка за 15 км. І развозяць дзяцей ужо нібыта не на прыпынак, а проста па дамах і тэлефон вадзіцеля ва ўсіх бацькоў раптам з’явіўся.

3. А што там з інтэрнэтам?
І тут пытанне абавязкова вырашыцца, ніхто нібыта не супраць, проста яшчэ не дайшла чарга да далучэння.

Карацей кажучы, у прапагандысцкім сюжэце ўсё загорнута так, што жыць у вёсцы – гэта проста шчасце і няма наогул ніякіх праблем. Там толькі мімаходзь згадваюцца складанасці аб якіх распавядала дзяўчына ў сваім звароце. У сюжэце словам самой Ксеніі далечы каля 45 сек. і, вядома, толькі нейтральна-ўхваляльныя выказванні.

Вельмі хацелася б пачуць ад самой Ксеніі, а як там насамрэч. У каментарах да папярэдняга роліка яна напісала, што выпусціць новае відэа ўжо на днях. Будзем чакаць.

Папярэдні матэрыял
ВУП мінус 4%, грузаабарот – мінус амаль 24%: Эканамічныя паказчыкі Беларусі за 7 месяцаў 2022 года
Наступны матэрыял
Выйшаў на волю палітзняволены журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч

Iншыя матэрыялы