Прысуд былому следчаму Яўгену Юшкевічу будзе абвешчаны 26 снежня

Наша Ніва
3 хв.

На русском языке: Приговор бывшему следователю Евгению Юшкевичу огласят 26 декабря

У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам, піша Вясна. Яго абвінавачваюць адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, па якіх яму пагражае да 15 лет калоніі. 

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч. Прысуд палітвязню будзе абвешчаны 26 снежня ў 9:45 у 8 зале Мінскага гарадскага суда.

Яўген за кратамі знаходзіцца год і восем месяцаў. У 2020-м Яўген стаў распрацоўшчыкам і ініцыятарам праекта Bychange, які дапамагаў у навучанні, перападрыхтоўцы сілавікоў, дзяржслужачых і людзей, якія сышлі з працы па меркаваннях сумлення ці якіх звольнілі.

Падтрымаць Яўгена можна пасылкамі, грашовымі пераводамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яўген Міхайлавіч Юшкевіч

Папярэдні матэрыял
Кыргызстанскія журналісты праверылі кампаніі з расследавання аб кантрабандзе беларускіх піламатэрыялаў у ЕС: гэта фірмы-аднаднеўкі
Наступны матэрыял
РФ перадала РБ батарэю зенітна-ракетных комплексаў «Тор-М2К»

Iншыя матэрыялы