ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб устараненні юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнанні

ПАРЕ
4 хв.

На русском языке: ПАСЕ поддержала резолюцию об устранении юридических препятствий для беларусов в изгнании

Сёння на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы прайшло галасаванне па рэзалюцыі члена Палаты дэпутатаў Люксембурга Поля Галеса.

Дакумент Галеса, сярод іншага, заклікаў сябраў Рады Еўропы ліквідаваць адміністрацыйныя і юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні, забяспечыць людзям адпаведны ўзровень абароны, дазваляючы інтэгравацца і захаваць пры гэтым іх нацыянальную ідэнтычнасць.

У рэзалюцыі таксама прапануецца выдаваць гуманітарныя візы ва ўсіх пасольствах/консульствах, якія працягваюць працаваць у Мінску і абмеркаваць магчымасць выдачы пашпартоў для беларусаў у выгнанні, якія будуць прызнаныя сярод дзяржаваў-сяброў ПАРЕ.

ПАРЕ падтрымала рэзалюцыю аб устараненні юрыдычных перашкод для беларусаў у выгнанні

Вынікі галасавання ў ПАРЕ наступныя:

За – 87
Супраць – 0
Устрымаліся – 3

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка на выходных зноў сустракаўся з Гуцэрыевым
Наступны матэрыял
У Брэст ляціць кіраўнік СК РФ Аляксандр Бастрыкін

Iншыя матэрыялы