Пасля інцыдэнту ў Мачулішчах Лукашэнка правёў вузкую нараду з сілавікамі

пропагандистские каналы
4 хв.

На русском языке: После инцидента в Мачулищах Лукашенко провёл узкое совещание с силовиками

Яго прэс-служба апублікавала кароткае відэа, якое пачынаецца яго словамі «У святле падзей унутранага характару і, перш за ўсё, знешняга, хацеў бы пачуць з вашых вуснаў характарыстыку ўнутрыпалітычнага і ваеннага складальніка вакол нашай Беларусі».

У гэтым відэа ён ні слова не кажа, што маецца на ўвазе пад падзеямі ўнутранага характару. Наша Ніва звяртае ўвагу, што на нарадзе, дзе прысутнічалі дзяржсакратар Савета бяспекі, міністры ўнутраных спраў і абароны, старшыні КДБ і Дзяржпамежкамітэта РБ, ён выглядаў усхваляваным.

Акрамя таго, ён запатрабаваў ад сілавікоў «жорсткай» дысцыпліны, асабліва на мяжы. Таксама звяртае на сябе ўвагу, што прапаганда робіць акцэнт, што нарада прайшла напярэдадні ягонага 3-дзённага візіту ў Кітай.

Папярэдні матэрыял
Крэмль адмовіўся каментаваць інцыдэнт у «Мачулішчах», рэжым у РБ афіцыйна не каментаваў сітуацыю
Наступны матэрыял
Яшчэ адзін эшалон з тэхнікай УС РФ з'ехаў з Беларусі ў напрамку Данецкай вобласці (Украіна)

Iншыя матэрыялы