На русском языке:
Повалены деревья и светофоры: из-за шторма электричество пропадало более чем в 500 населенных пунктах
Сёння на працягу дня ў Беларусі будуць моцныя дажджы і вецер да 27 метраў за секунду. За апошнія суткі электрычнасць знікала ў 566 населеных пунктах. Па стане на 7 раніцы без святла застаюцца 165 населеных пунктаў.
Мацней за ўсё ўжо пацярпелі Гомельскі, Пастаўскі, Мінскі, Гродзенскі, Іўеўскі, Мядзельскі і Полацкі раёны. У многіх раёнах зафіксаваны падзенні дрэў, а ў Мінску вецер зламаў светлафор і вырваў дзверы ў адным з падʼездаў ЖК «Мінск-Мір».
Калі ў вашым раёне таксама ёсць сур’ёзныя наступствы цыклону, то паведамляйце пра гэта ананімна ў @Motolko_bot, альбо праз ананімную форму для сувязі.