In English:
It is reported that Prigozhin is allegedly in Minsk, but both of his planes are in Russia
На русском языке:
Сообщают про якобы Пригожина в Минске, но оба его самолёта в России
У розных тэлеграм-каналах разыходзяцца інсайды, што Яўген Прыгожын ужо ў Мінску. «Беларускі Гаюн» пакуль не можа пацвердзіць гэтую інфармацыю, але можа дакладна сказаць, дзе знаходзяцца яго самалёты, на якіх ён, уласна, і перамяшчаецца.
- Першы бізнэс-джэт BAe 125-800B (RA-02731) з 22 чэрвеня знаходзіцца ў Маскве.
- Другі, які з’яўляецца ў яго асноўным, Embraer Legacy 600 (RA-02795) учора з Піцера лётаў на поўдзень Расіі і позна ўвечар вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.
Такім чынам, як мінімум на сваіх самалётах Яўген Прыгожын у Беларусь не прылятаў.
Застаецца некалькі іншых варыянтаў:
— прыляцеў рэгулярным рэйсам у Нацыянальны аэрапорт Мінск (у аэрапорце яго быццам не бачылі);
— прыляцеў на Ан-124 (тады яму трэба было тэлепартавацца ва Ўльянаўск);
— Прыляцеў на адным з двух Іл-76 ПКС РФ у Мачулішчы (у 00:50 або ў 12:45), але, здаецца, гэта не ўзровень кухары, ды і туалетаў там няма;
— Прыехаў на аўто.
Такім чынам… Пошук! Дзмітрый Гейлер, Алег Сямёнаў ці Дзмітрый Баброў, калі вам нешта вядома пра Яўгена Прыгожына ў Менску, напішыце нам. Гэта ананімна.