На русском языке:
Южная Корея расширила запрет на экспорт в Беларусь
24 лютага ўрад Паўднёвай Карэі пашырыў экспартныя абмежаванні і забараніў пастаўкі ў Беларусь і РФ 741 тавара, уключаючы аўтамабілі, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці зброі.
Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Карэі пашырыла экспартны кантроль на пастаўкі тавараў у Беларусь з 57 да 798 пазіцыяў.
Сярод тавараў, якія патрапілі пад забарону на экспарт:
- абсталяванне для перапрацоўкі нафты і газу,
- станкі,
- падшыпнікі і цеплаабменнікі,
- квантавыя кампʼютары,
- аўтамабілі коштам больш за $50 000,
- вырабы са сталі (уключаючы нержавеючую сталь),
- некаторыя хімічныя прадукты, такія як талуол.