Паўднёвая Карэя пашырыла забарону на экспарт у Беларусь

РІА Навіны
3 хв.

На русском языке: Южная Корея расширила запрет на экспорт в Беларусь

24 лютага ўрад Паўднёвай Карэі пашырыў экспартныя абмежаванні і забараніў пастаўкі ў Беларусь і РФ 741 тавара, уключаючы аўтамабілі, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці зброі.

Міністэрства гандлю, прамысловасці і энергетыкі Карэі пашырыла экспартны кантроль на пастаўкі тавараў у Беларусь з 57 да 798 пазіцыяў.

Сярод тавараў, якія патрапілі пад забарону на экспарт:

  • абсталяванне для перапрацоўкі нафты і газу,
  • станкі,
  • падшыпнікі і цеплаабменнікі,
  • квантавыя кампʼютары,
  • аўтамабілі коштам больш за $50 000,
  • вырабы са сталі (уключаючы нержавеючую сталь),
  • некаторыя хімічныя прадукты, такія як талуол.
Папярэдні матэрыял
ПВК «Родан» дасягнуў Беларусі: У Магілева падлеткі збіраюцца на сход, які ў іншых краінах адзначаўся бойкамі і затрыманнямі
Наступны матэрыял
Зʼявіўся першы спадарожнікавы здымак аэрадрома «Мачулішчы» пасля інцыдэнту. Там бачны ДРЛА

Iншыя матэрыялы