Паўла Белавуса зноў будуць судзіць

Белсат
10 хв.

На русском языке: Павла Белоуса вновь будут судить

На 29 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны чарговы суд супраць палітвязня, заснавальніка Symbal.by, Паўла Белавуса. Такая інфармацыя змяшчаецца на сайце Вярхоўнага суда, звярнула ўвагу выданне reform.news.

Паўла Белавуса зноў будуць судзіць

Скрыншот сайта court.gov.by

Фармулёўка паседжання супраць Белавуса, пазначаная на сайце Вярхоўнага суда, такая ж, як на чарговым судзе супраць фігурантаў «справы Ціханоўскага» — «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».

Павал Белавус больш за 10 гадоў займаўся праектамі, якія прасоўваюць беларускую культуру і ідэю нацыянальнай ідэнтычнасці, шмат каму вядома яго крама Symbal.by. Ён таксама быў адным з арганізатараў БНР-100 — святкавання стагоддзя стварэння БНР (Дзень Волі).

Паўла Белавуса зноў будуць судзіць

Павел Белавус

У 2020 годзе symbal.by стаў адным з сімвалаў пратэсту, яны прадавалі футболкі з надпісам «психо3%», што з’яўляецца дасыланнем да выказванняў Лукашэнкі пра каранавірусы і яго рэйтынгу ў 3%. Неўзабаве пасля гэтага на краму пасыпаліся праверкі, а калі людзі пачалі выстройвацца ў чэргі для набыцця атрыбутыкі, туды прыехалі сілавікі і пачалі затрымліваць беларусаў. У выніку крама была зачынена, але працягнуў працу онлайн да 31 студзеня 2021 года, пакуль у офіс з пагромам не наляцелі сілавікі.

Павал Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года пасля выкліку ў міліцыю. Пасля гэтага Паўла тройчы асудзілі па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасля ўжо па крымінальнай справе перавялі ў СІЗА. 11 мая 2023 года Паўла Белавуса прыгаварылі да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму прызначылі штраф у 500 БВ і прымянілі спецканфіскацыю. На волі палітвязня чакаюць жонка і двое дзяцей.

Папярэдні матэрыял
Беларусы і ўкраінцы арганізавалі вытворчасць FPV-дронаў: «Ужо адпрацавалі па танку!» Паведамляецца, што ўжо было выраблена і пастаўлена 25 дронаў.
Наступны матэрыял
У Мінск прыбыў намеснік міністра абароны Ірана. Паведамляецца, што ў Беларусі ён наведае шэраг навуковых установаў і Акадэмію навук.

Iншыя матэрыялы