Paysera: «Нашы карты працуюць у Беларусі і беларусы могуць адкрыць у нас рахунак»

L. Balandžio/BNS nuotr.
4 хв.

На русском языке: Paysera: «Наши карты работают в Беларуси и беларусы могут открыть у нас счёт»

На днях рэдакцыі стала вядома, што некаторыя карыстальнікі ў Беларусі сутыкнуліся з праблемамі пры аплаце картай літоўскай фінтэх-кампаніі Paysera. Паведамлялася, што аплата ці проста не праходзіла, ці цалкам блакавалася карта пры спробе расплаціцца ёй у беларускай краме.

Адзначым, што гэтыя паведамленні былі адзінкавымі, аднак ва ўмовах, калі шэраг банкаў ужо заблакаваў працу сваіх карт на тэрыторыі Беларусі, мы вырашылі растлумачыць сітуацыю і адрасавалі кампаніі Paysera шэраг пытанняў:

Ці можна карыстацца картамі Paysera на тэрыторыі Беларусі ў дадзены момант? Ці ёсць нейкія абмежаванні?

Супрацоўнік Paysera паведаміў: «Нашымі картамі кліенты могуць карыстацца ўсюды, дзе прымаюць карту VISA».

Пры гэтым у кампаніі падкрэслілі, што аперацыю ў Беларусі можа заблакаваць сам беларускі банк, праз які будзе праходзіць аплата/зняцце наяўных грошай.

Нам вядомы кейс, што чалавеку заблакавалі карту Paysera пры спробе расплаціцца ёй у Беларусі. Гэта мог быць адзінкавы выпадак? Магчыма спрацавала сістэма бяспекі?

Paysera: Магчыма менавіта так спрацавала сама сістэма. Калі ў кліента ёсць усе дакументы, якія пацвярджаюць асобу, карта не можа быць заблакаваная».

Акрамя таго, у кампаніі паведамілі, што яны працягваюць адкрываць рахункі беларусам і якія дакументы для гэтага неабходныя:

«Не грамадзяне ЕЗ, для таго, каб маглі б адкрыць рахунак у нас яны павінны мець альбо візу D, альбо від на жыхарства. На жаль, без дадзеных дакументаў рахунак не можа быць адкрыты», – паведамілі ў Paysera.

Якія яшчэ банкі заблакавалі працу сваіх карт у Беларусі, расказваем тут.

Калі вы ведаеце, хто яшчэ ўвёў аналагічную забарону, паведамляйце нам у @Motolko_bot ці праз вашых сяброў за мяжой, ці выкарыстоўваючы форму сувязі на сайце.

Калі вы ведаеце, хто яшчэ ўвёў аналагічную забарону, напішыце нам

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
WSJ заявілі аб выяўленні магчымага сховішча ТЯЗ пад Асіповічамі. Пра гэтае «сховішча» Гаюн пісаў яшчэ ўлетку
Наступны матэрыял
У міжнародны вышук аб'яўлены начальнік Акрэсціна і яшчэ 5 сілавікоў

Iншыя матэрыялы