Перад прыездам Лукашэнкі ў Валожыне масава забілі катоў і сабак — многія з іх былі з ашыйнікамі.

4 хв.

На русском языке: Перед приездом Лукашенко в Воложине массово убили кошек и собак — многие из них были с ошейниками

Як заўсёды, паказальныя падрыхтоўкі пачаліся ці ледзь не за месяц — новыя дарожкі, платы, малюнкі на фасадах будынкаў. Гэта ўсё добра, вось толькі многія жыхары зусім не радыя ні Дажынкам, ні таму што ён туды ўвогуле прыехаў.

Таму што 10 кастрычніка службы адлову, у прамым сэнсе зачысцілі горад ад сабак і катоў, пры тым, што многія гадаванцы былі з ашыйнікамі і біркамі з нумарамі іх уладальнікаў.

@dze.news ❗️Из-за Дожинок в Воложине массово у***и собак и кошек. Многие из них были с бирками с номерами владельцев — людям вообще не дали их спасти! #воложин #чпволожин #животныеволожин #дожинки #дожинкиволожин #воложиндожинки #чпбеларусь #животныебеларусь #кошки #гомель #гродно #брест #витебск #могилёв ♬ оригинальный звук — Дзе навіны?

У інтэрнэце ўжо дастаткова сведчанняў таго, што санітары насуперак закону (які дае людзям 5 дзён, каб забраць сваіх гадаванцаў) забівалі жывёл прама ў момант адлову і закідвалі ў кузаў машыны ўперамешку жывых, параненых і ўжо не жывых сабак і катоў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што нікому не далі выратаваць нават сваіх гадаванцаў, і звязваюць тое, што адбылося менавіта з тым, што ў горад збіраўся Лукашэнка, які, дарэчы, сёння правёў у Валожыне ўсяго 1 гадзіну.

Папярэдні матэрыял
Упершыню за 4 месяцы ў Мінск з Дамаска прыбыў борт сірыйскай авіякампаніі. Раней яна перавозіла мігрантаў у Беларусь
Наступны матэрыял
Шахед збіты сіламі СПА РБ над Ельскім раёнам. За ноч зайшлі мінімум 3 дроны

Iншыя матэрыялы