Перахоп перамоваў: Масіраваны ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны 25 чэрвеня 2022 года

Ілюстратыўнае фота
Iнсайд
4 хв.

На русском языке: Перехват переговоров: Массированный ракетный удар по территории Украины 25 июня 2022 года

Раніцай і ўвечары 25 чэрвеня з паветранай прасторы Беларусі знішчальнікамі і бамбавікамі ВКС РФ быў нанесены масіраваны ракетны ўдар па тэрыторыі Украіны. Паводле інфармацыі праекта «Беларускі Гаюн», усяго магло быць выпушчана каля 50 ракет.

Дзякуючы перахопу перамоваў нам удалося прайграць на відэа храналогію ракетных абстрэлаў Украіны пачынаючы з 03:45 25 чэрвеня 2022 года, а таксама вызначыць пункты ўзлёту і раёны запускаў ракет.

Калі коратка, то ва ўдарах былі задзейнічаныя бамбавікі Ту-22М3, якія выляталі з ваеннага аэрадрома «Шайкоўка» (Калужская вобласць, РФ) і знішчальнікі Су-34 і Су-35 якія ўзляцелі з ваеннага аэрадрома «Сешча» (Бранская вобласць, РФ). Удары па тэрыторыі Львоўскай, Жытомірскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей Украіны наносіліся ракетамі Х-32 і Х-59МК.

Перахоп перамоваў глядзіце тут

Папярэдні матэрыял
КДБ унёс Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка ў «спіс тэрарыстаў»
Наступны матэрыял
Прадуктовае эмбарга працягнута да канца 2022 года, а спіс «санкцыёнкі» зноў звузілі

Iншыя матэрыялы