Перайменавана адзіная беларуская гімназія ім. Каліноўскага

4 хв.

На русском языке: Переименована единственная беларусская гимназия им. Калиновского

Паводле нашых звестак, днямі Свіслацкая гімназія №1 была пазбаўлена імя кіраўніка паўстання 1863-64 гг. Кастуся Каліноўскага. Гэта была адзіная ўстанова адукацыі ў Беларусі, якая насіла імя нацыянальнага героя нашай краіны.

Перайменавана адзіная беларуская гімназія ім. Каліноўскага

Менавіта ў гэтай гімназіі (тады называлася Свіслацкае павятовае вучылішча) у 1847-52 гг. вучыўся сам Кастусь Каліноўскі. Прама ў гімназіі быў і школьны музей з экспазіцыяй, прысвечанай жыццю Каліноўскага і паўстанню, там жа быў і яго бюст, але зараз нічога гэтага няма.

Перайменавана адзіная беларуская гімназія ім. Каліноўскага

Гімназію перайменавалі ў гонар камсамолкі-падпольшчыцы Праскоўі (Пашы) Васіленка, а на старонцы школьнага музея зараз пазначана, што «музей гімназіі знаходзіцца на рэканструкцыі».

Перайменавана адзіная беларуская гімназія ім. Каліноўскага

Нагадаем, актыўную барацьбу з беларускай гісторыяй вядзе прарасейская інфаказачка Вольга Бондарава. На яе патрабаванне ўжо прыбралі згадку паўстання Каліноўскага на гродзенскім чыгуначным вакзале. Каліноўскага яна лічыць «польскім бандытам» і навязаным героем, у адрозненне ад, напрыклад, Суворава (які ўтапіў у крыві палову Беларусі).

Папярэдні матэрыял
«Абʼект, які не меў статусу культурнай спадчыны». Улады Кіева пацвердзілі, што помнік Жызнеўскаму знеслі па іх распараджэнні
Наступны матэрыял
Вялікабрытанія ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі: у спіс патрапілі 17 фізічных асоб, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Iншыя матэрыялы