На русском языке:
Переброска ВС РБ в приграничье с Украиной: численность и локации
Па нашых дадзеных, у снежні ў памежжа з Украінай былі перакінутыя падраздзяленні УС РБ, якія выводзіліся адтуль у верасні-кастрычніку. Падраздзяленні былі перакінуты ў Столінскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Гомельскі раёны Беларусі:
- 11-ы амбр. — у Столінскі і Лельчыцкім р-н;
- 120-ы амбр. — у наваколлі аэрадромаў «Зябраўка» і «Бокаў»;
- 147-ы зрп. — Батарэя ЗРК «Аса-АКМ» (месца дыслакацыі не вядома).
Дакладны час перакідкі падраздзяленняў невядомы. Колькасць жа перакінутых да мяжы можна ацаніць у ≈1500 чалавек.
Акрамя гэтага, у прыграніччы працягваюць знаходзіцца падраздзяленні спецпрызначэння УВ. Агулам падраздзяленні УС РБ і УВ, размешчаныя ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі, на дадзены момант не ствараюць ваеннай пагрозы для Украіны.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за снежань можна азнаёміцца тут (English)