Першы крок да лічбавага самакіравання: зараз вы самі можаце вырашыць, куды пойдуць вашыя падаткі

Delfi.lt
4 хв.

На русском языке: Первый шаг к цифровому самоуправлению: теперь вы сами можете решить, куда пойдут ваши налоги

Платформа «Новая Беларусь» запускае пілотны праект па лічбавым самакіраванні. Ідэя ў тым, што кожны беларус, які плаціць падаткі ў гэтых краінах, можа самастойна запоўніць падатковую дэкларацыю і накіраваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) ад сваіх падаткаў у партнёрскія арганізацыі «Новай Беларусі».

Адзначым, што гэта не дадатковы працэнт да вашых падаткаў, а частка ад падаходнага падатку, які вы плаціце ў Літве ці Польшчы.

Першы крок да лічбавага самакіравання: зараз вы самі можаце вырашыць, куды пойдуць вашыя падаткі

Далей скрын з запоўненай дэкларацыяй вы адпраўляеце платформе «Новая Беларусь» і атрымліваеце запрашэнне ў закрытую групу спонсараў, дзе будзеце разам вырашаць, куды накіраваць сабраныя падаткі.

Увосень вы будзеце прымаць канчатковае рашэнне аб размеркаванні вашых сродкаў і назіраць за тым, як вырашаюцца вашыя праблемы за вашыя падаткі.

Падрабязнасці, як запаўняць дэкларацыю і паўдзельнічаць у праекце лічбавага самакіравання, чытайце тут.

Папярэдні матэрыял
Рэжым у РБ мог зарабіць ≈$1,7 млрд за кошт зніжэння коштаў на расейскую нафту Urals
Наступны матэрыял
У Расеі затрымалі 1,8 млн пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт

Iншыя матэрыялы