In English:
The pilots of the helicopters that flew into Poland yesterday were met by security forces in Machulishchy
На русском языке:
Пилотов вертолётов, которые вчера залетели в Польшу, в Мачулищах встретили силовики
Па нашых дадзеных, верталёты Мі-8 і Мі-24 ВПС РБ, якія ўчора заляцелі на тэрыторыю Польшчы падчас патрулявання мяжы, сёння былі перабазаваныя з В/Ч у в. Каменюкі на аэрадром «Мачулішчы». Замест іх у в. Каменюкі з Мачулішчаў адпраўлены два верталёты такога ж тыпу, бо Лукашэнка ўсё яшчэ застаецца ў рэзідэнцыі «Віскулі».
Верталёты Мі-8 (б/н 86) і Мі-24 (б/н 14) ВПС РБ прыбылі ў Мачулішчы ў раёне 17:00 і 17:50. Па нашай інфармацыі, у Мачулішчах пілотаў верталётаў, якія ўчора выпадкова перасеклі мяжу, сустрэлі сілавікі.
Нагадаем, што МА рэжыму Лукашэнкі адмаўляе парушэнне верталётамі ВПС РБ паветранай прасторы Польшчы і ў афіцыйнай заяве насмешліва каментуе, цытата: «адна бабка сказала». Але ў рэальнасці гэтых пілотаў на аэрадроме сустракаюць сілавікі.