4 хв.

На русском языке: ВКС РФ стали реже летать в Беларусь

У снежні ў Беларусь прыляцела найменшая колькасць ваенна-транспартных самалётаў ПКС РФ у параўнанні з усімі папярэднімі месяцамі 2023 года. Усяго за снежань зафіксаваны палёты 6-і самалётаў, якія належаць ПКС РФ і Расгвардыі, сярод іх 4 – ваенна-транспартных і 2 – пасажырскіх.

ПКС РФ сталі радзей лётаць у Беларусь

У снежні расійскія самалёты прыляталі ў Беларусь на аэрадромы і ў аэрапорты:

  • Нацыянальны аэрапорт «Мінск» – 1 Ту-214 СЛА «Расія» і 1 Ту-154;
  • Аэрапорт «Гомель» – 1 Ан-12;
  • «Баранавічы» – 1 Ан-124 і 2 Ан-26.

Адзначым, што колькасць авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ за месяц не змянілася. На 31 снежня ў Беларусі пастаянна знаходзяцца наступныя самалёты ПКС РФ:

  • «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
  • «Баранавічы» – 2 Су-24М/МР і мін. 1 Су-30СМ.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за снежань можна азнаёміцца тут (на англійскай мове).

Папярэдні матэрыял
У снежні 2023 года ў Беларусі прайшла частковая ратацыя УС РФ. Колькі іх засталося?
Наступны матэрыял
Якую тэхніку павінны атрымаць УС РБ у (не)бліжэйшы час?

Iншыя матэрыялы