На русском языке:
Politzek.me организует хакатон для помощи политзаключенным и их семьям
17-19 сакавіка платформа Politzek.me арганізуе хакатон для дапамогі палітвязням і іх семʼям – «Hack for Politzek».
Мэта – распрацаваць прадукт, які зробіць дапамогу палітвязням яснай і даступнай, а падтрымку тых, хто пацярпеў з-за сваёй пазіцыі, больш адчувальнай.
Івэнт пройдзе на пляцоўцы Imaguru Startup Hub у Варшаве, да ўдзелу запрашаюць:
— backend-распрацоўшчыкаў
— frontend-распрацоўшчыкаў
— маркетолагаў
— product-мэнэджараў
— дызайнераў
— сцэнарыстаў
— маўшн-дызайнераў
— піяршчыкаў
— дата-аналітыкаў
— усіх, хто жадае дапамагчы!
Каманда Politzek.me прадаставіць вам 10 задач, якія патрабуюць сумеснай працы розных спецыялістаў для пошуку найлепшага рашэння.
Даведацца падрабязнасці і зарэгістравацца (да 10 сакавіка) можна на hackathon.politzek.me