На русском языке:
Польша может закрыть грузовые пункты пропуска на границе с Беларусью: «О переходах для людей не говорим»
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эфіры польскага радыё Zet зноў выказаўся аб магчымым закрыцці мяжы з Беларуссю, заявіўшы, што не выключае ніякіх варыянтаў, але размова ідзе пра спыненне пропуску грузаў.
«Ад Беларусі залежыць, ці хоча яна мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай ці горшыя. У нас ёсць асноўныя пастулаты: павінен выйсці Анджэй Пачобут і павінна скончыцца акцыя сілавога высылання мігрантаў […] Не выключаю любых варыянтаў», – сказаў Сікорскі.
І ўдакладніў: «Пра пераходы для людзей не гаворым, не будзем ускладняць жыццё звычайным палякам і беларусам».
Нагадаем, учора польскія СМІ пісалі, што на памежным чыгуначным тэрмінале ў Малашэвічы будзе ўзмоцнены кантроль за грузамі. Акрамя таго, адзначым, што на мяжы з Беларуссю дзейнічае грузавы пункт пропуску Кукурыкі (Казловічы).