На русском языке:
Польша собирается временно запретить движение грузовиков РБ и РФ через границу с Беларусью
Гэта вынікае з праекту дакумента, які апублікаваны на сайце Цэнтра дзяржаўнага заканадаўства Польшчы.
«Да асаблівага распараджэння прыпыняецца рух грузаў праз мяжу ў пунктах пропуску з Рэспублікай Беларусь для грузавых аўтамабіляў, мотацягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і аўтапаяздоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі», – сказана ў праекце дакументу Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Таксама ў дакуменце сказана, што пастанова ўступае ў сілу на наступны дзень пасля яе апублікавання.
Акрамя таго, сёння польскія ўлады абʼявілі аб увядзенні новых санкцый супраць некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія маюць дачыненне да палітычных рэпрэсій.