Польшча збіраецца часова забараніць рух грузавікоў РБ і РФ праз мяжу з Беларуссю

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: Польша собирается временно запретить движение грузовиков РБ и РФ через границу с Беларусью

Гэта вынікае з праекту дакумента, які апублікаваны на сайце Цэнтра дзяржаўнага заканадаўства Польшчы.

Польшча збіраецца часова забараніць рух грузавікоў РБ і РФ праз мяжу з Беларуссю

«Да асаблівага распараджэння прыпыняецца рух грузаў праз мяжу ў пунктах пропуску з Рэспублікай Беларусь для грузавых аўтамабіляў, мотацягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і аўтапаяздоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі», – сказана ў праекце дакументу Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.

Таксама ў дакуменце сказана, што пастанова ўступае ў сілу на наступны дзень пасля яе апублікавання.

Акрамя таго, сёння польскія ўлады абʼявілі аб увядзенні новых санкцый супраць некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія маюць дачыненне да палітычных рэпрэсій.

Папярэдні матэрыял
Польшча ўвядзе новыя санкцыі супраць некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі
Наступны матэрыял
За тыдзень у Беларусь перакінутыя мінімум 2 эшалоны УС РФ

Iншыя матэрыялы