Польская кампанія, звязаная з кантрабандай беларускай драўніны ў ЕС, адмовіла журналістам у каментары, спаслаўшыся на «экстрэмісцкую дзейнасць»

bloginside.in.ua
4 хв.

Беларускі расследвальніцкі цэнтр расказаў, што пры падрыхтоўцы расследавання аб кантрабандзе беларускай драўніны ў ЕС, яны спрабавалі атрымаць каментар у польскай кампаніі BLK Trading, якой валодае беларускае дзяржаўнае прадпрыемства дрэваапрацоўкі «Мастоўдрэў».

Па дадзеных цэнтра, BLK Trading займаецца пастаўкамі прадуктаў дрэваапрацоўкі з Беларусі ў Польшчу ў абыход санкцыяў.

Польская кампанія, звязаная з кантрабандай беларускай драўніны ў ЕС, адмовіла журналістам у каментары, спаслаўшыся на «экстрэмісцкую дзейнасць»

Дык вось у BLK Trading журналістам заявілі, што

«прадастаўленне якіх-небудзь каментароў і інтэрв’ю Старшынёй Праўлення як грамадзянінам Рэспублікі Беларусь можа быць кваліфікавана ў адпаведнасці з беларускім крымінальным заканадаўствам як прапаганда экстрэмісцкай дзейнасці, таму не дапускаецца».

Пры гэтым у BLK не забыліся адзначыць, што яны зарэгістраваны ў Польшчы па ўсіх правілах мясцовага заканадаўства і «падлягаюць кантролю з боку розных незалежных органаў і ўстаноў на кожным этапе сваёй дзейнасці».

Больш падрабязна з расследаваннем можна азнаёміцца тут.

На русском языке: Польская компания, связанная с контрабандой беларусской древесины в ЕС, отказала журналистам в комментарии, сославшись на «экстремистскую деятельность»

Папярэдні матэрыял
Эшалон з танкамі ВС РФ, які ўчора прыехаў у Лунінец, пастаяў і паехаў назад
Наступны матэрыял
МіГ-31К, А-50 і 20 верталётаў у Мачулішчах: свежы спадарожнікавы здымак

Iншыя матэрыялы