На русском языке:
Польская пограничная охрана перекрыла подъезд к погранпереходу «Бобровники»
Сёння з 14:00 (мінскі час) Польшча прыпыняе працу пункта пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца»).
Пра закрыццё пункта пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі. Ён удакладніў, што рашэнне аб закрыцці руху праз «Баброўнікі» прынята «ў мэтах дзяржаўнай бяспекі».
Закрыццё памежнага пераходу называюць рэакцыяй на прысуд палітычнаму вязню Анджэю Пачобуту. Журналіста і актывіста саюза палякаў Беларусі прыгаварылі да 8 гадоў зняволення.
Сёння МЗС Лукашэнка ўжо выклікаў часовага паверанага ў справах Польшчы і выказаў «рашучы пратэст» з-за закрыцця пункта пропуску ў Баброўніках. Рэжым лічыць, што «польскае кіраўніцтва наўмысна стварае нечалавечыя ўмовы для простых грамадзян».