На русском языке:
Продают ТРЦ Arena City, который построила компания Юрия Чижа
У Мінску выстаўлены на продаж ГЗЦ Arena City, які знаходзіцца на пр. Пераможцаў. Яго яшчэ ў 2013 годзе пабудавала кампанія «Трайпл», заснаваная Юрыем Чыжом. На гэта звярнула ўвагу Оfficelife.media.
Цяперашнім уласнікам Arena City з’яўляецца кампанія «А-Сіці» (заснавана лізінгавай кампаніяй Белаграпрамбанк – «Агралізінг»), якая хоча яго прадаць за $74 млн. Цікава, што агент па продажы нерухомасці паведаміў журналістам, што сёння запаўняльнасць ГЗЦ Arena City «складае 95% – гандлёвыя плошчы на абʼекце запатрабаваныя», хоць вядома, што ў дадзенага ГЗЦ заўсёды былі праблемы з наведвальнасцю.
Напрыклад, летась прадаўцы адной з крам у ГЗЦ казалі: «Людзей у ГЦ сапраўды вельмі мала, выжываць атрымліваецца толькі дзякуючы пастаянным пакупнікам».
«Нават ZIKO закрыліся, а калі зʼехаў SASCH, мы ўсе былі ў шоку – яны знаходзіліся тут з адкрыцця. Асабіста да нас ідуць тыя, хто ходзяць ужо гадоў 15, аб новых пакупніках не ідзе і гаворкі, трымаемся выключна на пастаянных кліентах», – распавядалі прадаўцы крам у ГЗЦ.