«Сёння вельмі хвалюючы дзень. Радасць за тых, хто ўжо абняў сваіх блізкіх. Трывога за тых, хто чакае навін. Думаю, вельмі шмат сем’яў адчулі вялікую надзею, што яны змогуць хутка ўбачыць сваіх родных. Я вельмі спадзяюся, што людзі ў цяжкім стане, з інваліднасцю, з анказахворваннямі вернуцца дадому ў найбліжэйшы час.
Падпісаны закон «Аб амністыі…» прадэманстраваў імкненне да гуманнасці. Сацыяльна-медычныя крытэрыі павінны распаўсюдзіцца на ўсіх, без дыскрымінацыі, таму што жыццёвыя абставіны, стан здароўя, узрост, не залежаць ад палітычных поглядаў.
Крок гуманнасці, які мы бачым сёння, вельмі важны: і для людзей, якім патрэбная дапамога, і для сем’яў, якія так доўга чакалі і падтрымлівалі ў гэтым выпрабаванні блізкіх. І гэта надзея для ўсіх астатніх палітвязняў, якім таксама патрэбная дапамога.
Галоўнае – чалавечае жыццё. Людзі выходзяць, да іх вяртаецца магчымасць абняць блізкіх, паправіць здароўе і аднавіцца.
Надзвычайна важна зараз заставацца адказнымі і акуратнымі ў публічных інтэрпрэтацыях, гіпотэзах і ацэнцы падзей. У чым бы ні была сапраўдная прычына прынятага рашэння, гуманітарныя місіі не павінны палітызавацца і выкарыстоўвацца на шкоду людзям, іх жыццю і свабодзе»