На русском языке:
Представитель ГУБОПиК: Подписка на экстремистские каналы не наказуема
У інтэрв’ю дзяржаўнаму выданню «СБ. Беларусь сегодня» старэйшы оперупаўнаважаны па Органах унутраных спраў 2-га аддзела 1-га ўпраўлення ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі заявіў, што ніякай адказнасці за падпіску на тэлеграм-каналы не прадугледжана.
«Простым людзям, якія з банальнай цікаўнасці чытаюць забаронены канал, прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам, баяцца няма чаго», – сказаў Арлоўскі.
Каментуючы пастанову Саўміна № 575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» ён адзначыў, што да 7 гадоў пазбаўлення волі можа пагражаць толькі стваральнікам, арганізатарам і ўдзельнікам так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў». Аднак не ўсё так адназначна і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці змогуць не ўсіх.
«Справа ў тым, што тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фарміраваннем. Калі ў яго статус экстрэмісцкага фарміравання, то яго падпісанты сапраўды могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў.
Што тычыцца падпіскі на каналы, якія прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, то яна пакуль ніяк не караецца. Але пры адной умове: калі падпісант не аказвае падтрымку ў папулярызацыі канала, гэта значыць не робіць рэпосты, не пералічвае грошай, не злівае туды інфармацыю. Калі пералічаныя дзеянні ёсць, то падпісанты, адпаведна, прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці», – заявіў прадстаўнік ГУБАЗіК.
Фактычна, Арлоўскі проста пералічыў ужо існуючыя пакаранні, новай інфармацыі тут не прысутнічае.