Прайшла ратацыя, але колькасць УС РФ у Беларусі не змянілася

5 хв.

Паводле інфармацыі «Беларускі Гаюн», у лістападзе сітуацыя з расейскім вайсковым кантынгентам у Беларусі не змянілася.

Аднак адзначым, што ў канцы лістапада, верагодна, адбылася чарговая ратацыя расійскага кантынгенту, размешчанага на аэрадромах «Зябраўка» і «Мазыр» («Бокаў»). Аб гэтым сведчыць прылёт ваенна-транспартнага самалёта Ан-12 ПКС РФ у аэрапорт «Гомель». У сярэднім ратацыі праходзяць раз на паўтара-два месяцы.

Прайшла ратацыя, але колькасць УС РФ у Беларусі не змянілася

Лакацыі УС РФ у Беларусі

У астатнім УС РФ у Беларусі працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:

  • Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» — ≈530 чалавек.
  • Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.
  • 313-я ваенная пракуратура гарнізона і 484-ы ваенны следчы аддзел — да 20 чалавек.

На сённяшні дзень «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2000 чалавек.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за лістапад можна азнаёміцца ​​тут (English)

Папярэдні матэрыял
Манул, БелГрад і аналаг Starlink: Новая тэхніка УС РБ у лістападзе
Наступны матэрыял
Авіяактыўнасць ПКС РФ у Беларусі знізілася ў лістападзе

Iншыя матэрыялы